У першы тыдзень ліпеня з розных куткоў дыяцэзіі вырушаць паломнітцвы ў Тракелі да Маці Божай Каралевы Нашых Сем'яў. Сёлета тракельскія ўрачыстасці пройдуць з 7 па 8 ліпеня.
Пешая пілігрымка Гродна-Тракелі пройдзе з 3 па 8 ліпеня пад дэвізам "Марыя, дадай веры".
Маршрут паломнітцва:
03.07 Гродна - Азёры (25,5 км)
04.07 Азёры - Астрына (23,5 км)
05.07 Астрына - Забалаць (30 км)
06.07 Забалаць - Пагародна (34 км)
07.07 Пагародна - Тракелі (20 км)
Арганізацыйная сустрэча адбудзецца 1 ліпеня пасля св. Імшы а 19-ай гадзіне ў гродзенскай катэдры.
Запіс і дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375 29 63 70 717 (кс. Павел Салабуда).
Пешая пілігрымка Ваўкавыск-Тракелі пройдзе з 3 па 8 ліпеня пад дэвізам "Падобна Марыі паверыць у Божага Сына".
Маршрут паломніцтва:
03.07 Ваўкавыск - Правыя Масты (32 км)
04.07 Правыя Масты - Жалудок (32 км)
05.07 Жалудок - Беліца (22 км)
06.07 Беліца - Ліда (32 км)
07.07 Ліда - Тракелі (21 км)
Запіс і дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375 44 77 03 312. Запіс трывае да 1 ліпеня!
Пешая пілігрымка Ашмяны-Тракелі пойдзе з 4 па 8 ліпеня пад дэвізам "Пасланне Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы - шлях да пакаяння".
Запіс і дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375 29 88 09 294 (кс. Ян Варанецкі).
Пешая пілігрымка Навагрудак – Тракелі пройдзе з 5 па 8 ліпеня.
Маршрут паломнітцва: Навагрудак – Бярозаўка – Ёдкі – Тракелі.
Адказны: кс. Юрый Жэгарын, (8-044) 552-21-99.
Пешая пілігрымка Іўе – Тракелі пройдзе з 3 па 8 ліпеня.
Траса: Дуды – Галімшчына – Геранёны – Тракелі.
Адказны: кс. Ян Гавэцкі, (8-029) 632-21-79.