Skip to main content

Працэсія Божага Цела адбудзецца ў Гродне 15 чэрвеня

img 483015 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана Езуса, у Гродне адбудзецца цэнтральная працэсія Божага Цела.

Традыцыйна яна пачнецца святой Імшой у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў 18.00.

Затым духавенства і вернікі скіруюцца ў эўхарыстычнай працэсіі да чатырох алтароў праз горад. Першы алтар будзе каля катэдральнага касцёла, другі – каля пабрыгідскага, трэці – пабернардынскага, чацвёрты – францішсканскага, дзе працэсія завершыцца.

Да ўдзелу ў Імшы і працэсіі запрашаюцца ўсе вернікі Гродна і ваколіц, каб публічна вызнаць прыналежнасць да Езуса Хрыста, Адкупіцеля чалавека, які застаўся з намі да сканчэння свету.

JM