Skip to main content

Праграма дыяцэзіяльных урачыстасцей у Тракелях

troki

Урачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Нашых Сем'яў у Тракелях пройдуць пад дэвізам "Пасланне Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы – шлях да пакаяння" 7–8 ліпеня.

Праграма

7 ліпеня

- прывітанне пілігрымаў

- 21.00 - Нешпары ў гонар Маці Божай

- унясенне фігуры Маці Божай Фацімскай

- канферэнцыя на тэму "100-годдзе фацімскіх аб'яўленняў – іх актуальнасць і значэнне для Касцёла і свету"

- 22.30 - выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту

- эўхарыстычная адарацыя і марыйнае чуванне

- акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Маці Божай і бласлаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам

- 23.30 - падрыхтоўка да св. Імшы

- 24.00 - св. Імша і працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай

8 ліпеня

- 02.00 - Ружанец з разважаннем Радасных таямніц

- 03.00 - Вяночак да Божай міласэрнасці з разважаннем

- 04.00 - традыцыйныя спевы

- 05.00 - канцэрт гурта "OPEN"

- 06.00 - Гадзінкі ў гонар Беззаганнага Зачацця НПМ

- 07.00 - падрыхтоўка да св. Імшы

- 07.30 - св. Імша (святары юбіляты і нэапрэзбітэры)

- 09.00 - Ютрань з супольных тэкстаў аб Маці Божай

- 09.30 - падрыхтоўка да св. Імшы (выступленне хору "Cantate Domino")

- 10.00 - св. Імша і акт аддання дыяцэзіі ў апеку Маці Божай; завяршэнне ўрачыстасці