Skip to main content

Распачаўся запіс у пілігрымку Смаргонь-Будслаў

hiking 2042599 128025 чэрвеня вырушыць салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка (далей — СМЕП) Смаргонь-Будслаў. Дэвіз СМЕП, якая пройдзе ў 18 раз, — "Сям’я — месца збаўлення". Паломніцтва ўключае ў сябе традыцыйныя салезіянскія практыкі, падрыхтаваныя для моладзі: штодзённая св. Імша, канферэнцыі, праца ў групах і малітва.

Умовы ўдзелу: 

- узрост: ад 14 да 35 гадоў

- кошт: ад 17 бел.руб. (уваходзіць ежа і атрыбуты СМЕП (+ майка #СМЕП18 - дадаткова 8 бел.руб.))

- запіс да 18 чэрвеня ўключна

Удзельнікам з салезіянскіх дамоў небаходна запісацца ў адказных за мясцовыя араторыі. Астатнія запісваюцца ў кс. Паўла Шчарбіцкага SDB па тэлефоне +37529 3897669 (з характарыстыкай ад свайго пробашча).

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.