Гродзенская Вышэйшая духоўная семінарыя праводзіць набор кандыдатаў на новы навучальны 2017/2018 год. Працэс падрыхтоўкі да святарства ў гродзенскай семінарыі працягваецца 7 гадоў. Першыя два гады прысвечаны вывучэнню філасофскіх прадметаў і моваў. Наступныя чатыры - вывучэнню прадметаў тэалагічнага накірунку.
Акрамя інтэлектуальнай падрыхтоўкі і духоўнага фарміравання прадугледжана літургічная практыка ў парафіях.
Пасля 5 курсу, перад прыняццем дыяканскіх пасвячэнняў, прадугледжаны 1 год літургічна-душпастырскай практыкі ў вызначанай праз выхаваўцаў парафіі.
Пасля заканчэння 7-гадовай фармацыі кандыдат мае права звяртацца да біскупа з просьбай аб удзяленні яму святарскіх пасвячэнняў.
Прыём дакументаў адбываецца ў рэктараце семінарыі кожны дзень акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў па папярэднім запісе:
адрас: Белaрусь, Гродна 230025, вул. Парыжскай Камуны, 1, Вышэйшая духоўная семінарыя
mail: wsd@grodnensis.by
тэл.: (8-0152) 77-02-34
Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:
• уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння
• аўтабіяграфія (уласнаручна напісаная)
• атэстат аб сярэдняй адукацыі або дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы
• пасведчанне аб сакрамэнце хросту
• пасведчанне аб сакрамэнце канфірмацыі
• пасведчанне аб удзеле ў катэхезе
• характарыстыка ад пробашча
• медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ
• пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31-33)
• ваенны білет (прыпісное пасведчанне) і яго ксеракопія
• 4 фотаздымкі (3х4 см)
Прайсці ўступны экзамен можна будзе 10 ліпеня або 7 жніўня. Пачатак іспыту ў 10.00 (ёсць магчымасць начлегу). Падчас уступнага экзамену кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах з Катэхізіса і актуальнага жыцця Касцёла.
Больш інфармацыі аб жыцці семінарыі ў Гродне можна знайсці на афіцыйнай старонцы навучальнай установы — wsd.grodnensis.by.
Кс. д-р Раман Рачко, рэктар