4 чэрвеня на прылеглай да тэрыторыі гродзенскага касцёла Святога Духа на Альшанцы адбудзецца парафіяльны фэст "Па-сямейнаму ў Духа".
Праграма:
11.30 - літанія на Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса (праводзіць моладзь)
12.00 - св. Імша (узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Падчас Імшы іерарх удзеліць сакрамэнт канфірмацыі моладзі і групе старэйшых асобаў)
Пасля супольнай Эўхарыстыі адбудуцца конкурсы, розыгрыш латэрэі, выступ дзіцячага ансамбля "Анёлы" і іншыя забавы.
17.00 - праграма для дзяцей
18.00 - грыль
19.30 - канцэрт (семінарыйны гурт "Аve")
кс. Павел Салабуда