3 чэрвеня ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі пройдуць аднадзённыя рэкалекцыі для сем'яў, якія моляцца аб нараджэнні дзіцяці. Падобныя рэкалекцыі ўжо праводзіліся два гады таму і пасля прынеслі свой плён: некаторыя сужэнствы далі сведчанне нараджэння новага жыцця.
Пачатак рэкалекцый у 10.00, заканчэнне - ў 20.30. З сабой неабходна мець цёплае адзенне і ежу. Кава і гарбата будуць арганізаваны пры парафіі.
Кс. Чэслаў Паўлюкевіч