Skip to main content

Адбудзецца VIII паломніцтва з Гродна ў Навагрудак (абноўлена)

batarouka muczanicy 54З 23 па 29 ліпеня будзе праходзіць пілігрымка з Гродна да месца мучаніцкай смерці 11-ці бласлаўлёных сясцёр назарэтанак з Навагрудка. Тэма сёлетняга паломніцтва: "Ахвярная малітва сясцёр мучаніц як прыклад малітвы хрысціяніна".

Разважанні сёлетняй пілігрымкі будуць прысвечаны малітве і яе ролі ў штодзенным жыцці верніка. Базісам паслужыць тэкст малітвы “Ойча наш”.

Тэмы на кожны дзень:

1. Ойча наш, каторы ёсць у небе. Свяціся імя Тваё.

2. Прыйдзі валадарства Тваё.

3. Будзь воля Твая.

4. Хлеба нашага штодзеннага дай нам.

5. І адпусці нам грахі нашыя, як і мы адпускаем вінаватым нашым.

6. Не ўводзь нас у спакусу.

7. Збаў нас ад злога.

Малітоўная праграма ў Навагрудку 

29 ліпеня

18.00 - св. Імша на месцы мучаніцкай смерці манахінь у Батароўскім лесе. Св. Імшу ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч

21.00 - 23.00 – Літанія да бл. сясцёр; праграма, падрыхтаваная моладдзю з Мінска

23.00 - канферэнцыя (кс. Андрэй Радзевіч); Вяночак да бл. сясцёр у інтэнцыі сямей

30 ліпеня

24.00 - 02.00 - праграма, падрыхтаваная моладдзю з Навагрудка

02.00 - 03.00 – Крыжовы шлях; Вяночак да Божай Міласэрнасці 

03.00 - 04.00 - праграма, падрыхтаваная моладдзю з пілігрымкі Гродна-Навагрудак

04.30 - св. Імша, якую ўзначаліць біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка

 

Арганізацыйная сустрэча адбудзецца 21 ліпеня ў 20.00 ў гродзенскім пабрыгіцкім касцёле (вул. К. Маркса, 27).

Запіс ажыццяўляецца падчас спаткання або па тэл: 

+ 375 29 88 260 88 (с. Філатэя, МТС)

+ 375 33 321 26 33 (с. Клара, МТС)

АМ