Літоўскія біскупы скіравалі запрашэнне да святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі прыняць удзел ва ўрачыстасці беатыфікацыі Слугі Божага арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса (1873-1962), мучаніка часоў камунізму.
Беатыфікацыя адбудзецца 25 чэрвеня ў Вільнюсе. Урачыстую цырымонію – першую ў гісторыі Літвы – узначаліць кардынал Анджэло Амато SDB, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.
"Зычліва прашу шаноўнага пробашча праінфармаваць парафіян аб беатыфікацыі, заахвоціць іх прыняць удзел у дадзенай цырымоніі, а таксама, па меры магчымасці, аказаць дапамогу ў арганізацыі выезду ў Вільнюс”, - звярнуўся ў спецыяльным паведамленні да святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, біскуп Аляксандр Кашкевіч.
JM