22 чэрвеня - 1 ліпеня адбудзецца III Пешая пілігрымка Ліда-Будслаў. Пілігрымка пачнецца 22 чэрвеня, пасля святой Імшы на 9.00 у лідзкім касцёле Узвышэння Святога Крыжа (Фара).
Запісацца ў пілігрымку і атрымаць больш інфармацыі можна па тэлефоне:
+375 29 9595150 (кс. Анджэй Ганчар);
+375 29 6140675 (кс. Уладзімір Гуляй);
+375 29 5894994 (кс. Віталій Сідорка).
Сёлета ўрачыстасці ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца 30 чэрвеня – 1 ліпеня. Святкаванні пройдуць пад дэвізам "Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання".
JM