Skip to main content

Ружанцовая малітва на працягу дня адбудзецца ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе

holding hands 918990 128013 мая, роўна ў 100-ю гадавіну аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, парафія Святой Сям’і ў Лідзе арганізуе дзень малітвы ў інтэнцыі сем’яў парафіі.

 

Вернікі будуць маліцца ўвесь дзень найперш на ружанцы, аб чым прасіла сама Марыя ў Фаціме.

Праграма:

8.00 – Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі і Ларэтанская літанія

9.00 – святая Імша

10.00 - 15.00 – ружанцовая малітва, якую будуць праводзіць члены ружанцовых колаў

15.00 – ружанцовая малітва, якую будзе праводзіць малітоўная група Маці Божай

16.00 – ружанцовая малітва, якую будзе праводзіць малітоўная група “Маці ў малітве”

17.00 – ружанцовая малітва праз вайбер, якую будуць праводзіць хворыя парафіі, якіх святары наведваюць з сакрамэнтальнай паслугай

18.00 – Ларэтанская літанія

18.30 – святая Імша

19.30 – чытанне сведчання с. Люцыі, візіянеркі з Фацімы

20.00 – Ружанец, які будзе праводзіць моладзь

21.00 – марыйны заклік Да ўдзелу ў малітве запрашаюцца ўсе жадаючыя.

JM