З 19 па 21 мая ў Оршы адбудзецца біблійны курс "Эмаус". Заняткі на тэму "Патрыярхі" праводзяць доктар біблейскага багаслоўя Уладзіслаў Валаховіч і а. Аляксандр Жарнасек МІС. З сабой неабходна мець пісьмовыя прыналежнасці і Біблію.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 29 7130233 (а. Аляксандр). Запіс трывае да 17 мая!
Біблійны Курс "Эмаус" – гэта заняткі па вывучэнні Бібліі і практыка малітвы Божым Словам. Паколькі курс вымагае шмат працы і засяроджанасці, то ўдзел з дзецьмі пакуль не прадугледжваецца.
А. Аляксандр Жарнасек МІС