13 мая, роўна ў 100-ю гадавіну аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, у парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны ў Зарачанцы (Баля Касцёльная) адбудуцца ўрачыстасці падзякі за гэты юбілей. Да ўдзелу ва ўрачыстай працэсіі з фігурай Маці Божай Фацімскай і свечкамі, святой Імшы падзякі запрашае пробашч парафіі кс. Віктар Мыслюк разам з парафіянамі.
Праграма:
16.30 – ружанцовая малітва
17.00 – абрад асвячэння адноўленай святыні і працэсія з фігурай Маці Божай і свечкамі
17.15 – урачыстая святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч з удзелам дапаможнага біскупа Юзафа Станеўскага і святароў
JM