27 мая падчас урачыстай Імшы ў парафіяльным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Жалудку за 25 гадоў святарскага служэння будзе дзякаваць Богу кс. Ян Рэйшаль, пробашч гэтай парафіі.
Пачатак Імшы ў 10.00.
Да супольнай малітвы падзякі за 25 гадоў прыгожай службы Пану Богу і людзям кс. Рэйшаль запрашае духавенства і свецкіх вернікаў.
Кс. Ян Рэйшаль нарадзіўся 3 чэрвеня 1958 г. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 24 мая 1992 г. у Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча. Непасрэдна пасля пасвячэння быў скіраваны ў парафію ў Жалудку, душпастырам якой з’яўляецца да сённяшняга дня.
JM