Skip to main content

Прэзбітэрскае пасвячэнне прыме дыякан Яўген Ціхан

cihan3 чэрвеня ў сваёй роднай парафіі Божай Міласэрнасці (Маладзёжны) у Лідзе прэзбітэрскае пасвячэнне прыме дыякан Яўген Ціхан. Пасвячэнне ўдзеліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Пачатак святой Імшы ў 11.00.

4 чэрвеня ў тым жа касцёле ў 13.00 новапрэзбітэр будзе цэлебраваць сваю першую прыміцыйную Імшу.

Дыякан Яўген Ціхан нарадзіўся 18 верасня 1986 г. Дыяканскае пасвячэнне прыняў 4 чэрвеня 2016 г. у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.

JM