У юбілейным годзе, калі Ордэн піяраў адзначае 400 гадоў існавання і 250-годдзе кананізацыі св. Юзафа Каласанса, заснавальніка Пабожных Школ, айцы піяры з Ліды запрашаюць на кансэкрацыю святыні.
Кансэкрацыю здзейсніць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч пры ўдзеле дапаможнага біскупа дыяцэзіі Юзафа Станеўскага 25 жніўня, у літургічны ўспамін св. Юзафа Каласанса, які з’яўляецца апекуном гэтай святыні.
Пачатак святой Імшы ў 18.00.
Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Індустрыяльны) была створана ў 1998 г.. Стварэннем парафіі і будаўніцтвам святыні займаліся айцы піяры. Асвячэнне касцёла адбылося 25 жніўня 2008 г. Яго апекуном быў абраны св. Юзаф Каласанс.
Адрас касцёла: г. Ліда, вул. Пралыгіна, 2
JM