Мерапрыемства па традыцыі адзначаецца ў першую нядзелю чэрвеня. У святынях Гродзенскай дыяцэзіі вернікі моляцца за тых, хто даў ім жыццё, а для памерлых айцоў просяць вечнага шчасця ў небе.
Сёлетняя ўрачыстасць адбудзецца 4 чэрвеня ў санктуарыі Маці Божай Яснагорскай, Цярпліва Слухаючай, на Узгорку надзеі. У гэты дзень туды вырушыць пешая пілігрымка з Гродна. Да ўдзелу запрашаюцца бацькі, а таксама ўсе мужчыны, каб прасіць у Панны Марыі ласкаў для сваіх сем’яў.
Праграма:
8.00 – выхад пілігрымаў з касцёла Маці Божай Анёльскай (францысканскі);
12.00 – прывітанне пілігрымкі кусташам санктуарыя ў Капцёўцы;
12.00–13.00 – гарбата, адпачынак;
13.00 – Вяночак да Божай міласэрнасці;
13.15 – канферэнцыя для бацькаў, мужчын;
14.00 – Крыжовы шлях;
15.00 – св. Імша за бацькаў (жывых і памерлых);
16.30 – ад’езд аўтобусам у Гродна.
AP