Айцы-піяры, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, распачынаюць малітоўную акцыю "Духоўнае «ўсынаўленне» выпускніка". На працягу ўсяго перыяду здачы выпускных і ўступных экзаменаў манахі будуць маліцца ў інтэнцыі моладзі, якая распачынае новы перыяд свайго жыцця.
З 1 па 28 чэрвеня пасля св. Імшы а 19 гадзіне, падчас чэрвеньскага набажэнства, у касцёле св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне будзе праходзіць дадатковае набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Юзафа Каласанса, злучанае з малітвай да Святога Духа, з просьбай аб паспяховай сдачы экзаменаў і аб добрым выбары жыццёвага шляху для выпускнікоў.
Каб далучыцца да акцыі "Духоўнае «ўсынаўленне» выпускніка" неабходна на старонку ў сетцы VK або на адрас e-mail: shma@poczta.fm даслаць паведамленне з пазначаным імем, прозвішчам і горадам пражывання. Паведамленне неабходна пазначыць цэтлікам "Духоўнае «ўсынаўленне» выпускніка" або "Далучаюся да малітвы за выпускнікоў". У першым выпадку будзе даслана пацвярджэнне, што айцы-піяры ўзялі вас пад духоўную апеку, у другім - будуць дасланы адпаведныя малітвы. Запіс трывае да 31 мая.
Тыя, хто не мае магчымасці трапіць на малітоўныя набажэнствы ў Шчучыне, могуць далучыцца да супольнай малітвы індывідуальна - у сваім доме ці парафіяльным касцёле.
Больш падрабязную інфармацыю адносна акцыі можна знайсці на старонцы: http://vypusknik2017.blogspot.com.by/
а. Віталь Слука SP