Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі запрашае кансультантаў сямейнага жыцця, тых, хто рыхтуецца імі стаць, і іншых зацікаўленых, на курсы-рэкалекцыі, якія пройдуць 21-26 ліпеня ў Навагрудку (вул. 1-га Мая, 26).
На працягу гэтых дзён прапануецца цыкл сустрэч, падчас якіх удзельнікі паглыбяць свае веды ў пытаннях веры, сямейнага жыцця, пра спосабы будавання добрых стасункаў у сужэнстве.
Кожны зможа задаць хвалюючыя пытанні падчас адмысловага пункту праграмы “100 пытанняў да…”.
Курсы-рэкалекцыі маюць хрысціянскі характар.
Галоўным пунктам дня будзе Эўхарыстыя. Малітоўнае жыццё вернікі паглыбяць падчас штодзённай святой Імшы, разважання над Божым словам.
Запіс па тэлефоне: +375 29 588 42 73 Ірына Мялешка