13 мая распачынаецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай у Гродзенскай дыяцэзіі. Урачыстае адкрыццё адбудзецца ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шчучыне.
10.00 – канферэнцыя на тэму “Актуальнасць культу Маці Божай Фацімскай” (a. д-р Віталій Сярко SP),
11.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту,
12.00 – св. Імша з асвячэннем фігуры Маці Божай Фацімскай i распачацце перыгрынацыі.
Запрашаюцца святары, манахі і манахіні, а таксама вернікі дыяцэзіі.
Расклад перэгрынацыі па дэканатах дыяцэзіі
13 мая – 26 мая: дэканат ШЧУЧЫН
26 мая – 8 чэрвеня: дэканат РАДУНЬ
8 чэрвеня – 18 чэрвеня: дэканат ІЎЕ
18 чэрвеня – 26 чэрвеня: дэканат АШМЯНЫ
26 чэрвеня – 9 ліпеня: дэканат АСТРАВЕЦ
9 ліпеня – 19 ліпеня: дэканат СМАРГОНЬ
19 ліпеня – 3 жніўня: дэканат ЛІДА
3 жніўня – 10 жніўня: дэканат НАВАГРУДАК
10 жніўня – 17 жніўня: дэканат ДЗЯТЛАВА
17 жніўня – 25 жніўня: дэканат СЛОНІМ
25 жніўня – 2 верасня: дэканат МАСТЫ
2 верасня – 14 верасня: дэканат ВАЎКАВЫСК
14 верасня – 20 верасня: дэканат БЕРАСТАВІЦА
20 верасня – 27 верасня: дэканат САПОЦКІН
27 верасня – 9 кастрычніка: дэканат ГРОДНА –УСХОД
9 кастрычніка – 22 кастрычніка: дэканат ГРОДНА-ЗАХАД
Перад прыняццем у парафіі перэгрынацыйнай фігуры (за 9 дзён) рэкамендуецца распачаць Навэнну да Маці Божай з Фацімы. Яе тэкст будзе змешчаны на сайце ў бліжэйшы час. Асаблівым знакам падрыхтоўкі вернікаў да перыгрынацыі павінен быць удзел у сакрамантах пакуты і Эўхарыстыі.
Завяршэнне перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай адбудзецца ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне 22 кастрычніка. Пачатак св. Імшы ў 12.00.
JM