Skip to main content

Дыяцэзіяльны дзень маці адбудзецца ў Капцёўцы

pregnant 775028 1280Мерапрыемства па традыцыі адзначаецца ў першую нядзелю мая. У святынях Гродзенскай дыяцэзіі вернікі моляцца за тых, хто даў ім жыццё, а для памерлых мам просяць вечнага шчасця ў небе.

Сёлетняя ўрачыстасць адбудзецца 7 мая ў санктуарыi Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы. У гэты дзень туды вырушыць пешая пілігрымка з Гродна. Да ўдзелу запрашаюцца маці, а таксама ўсе жанчыны, каб прасіць у Панны Марыі ласкаў для сваіх сем’яў.

 

Праграма:

• 08.00 – выхад пілігрымаў з гродзенскага касцёла Маці Божай Анёльскай (францішканскі),

• 12.00 – вітанне пілігрымкі кусташам санктуарыя ў Капцёўцы,

• 12.00–13.00 – адпачынак і гарбата,

• 13.00 – Вяночак да Божай міласэрнасці,

• 13.15 – канферэнцыя,

• 14.00 – Крыжовы шлях,

• 15.00 – св. Імша,

• 16.30 – ад’езд аўтобусамі ў Гродна.