Skip to main content

Велікодны канцэрт арганнай музыкі адбудзецца ў Навагрудку

organ 239378 128022 красавіка ў 18.00 у касцёле Св. Арханёла Міхала ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) адбудзецца велікодны канцэрт арганнай музыкі і вакальных выканаўцаў. У канцэрце прагучаць творы Баха, Гендэля, Агінскага, Рахманінава, Вэбера, Коуэна, Шнабеля.

Выканаўцы – арганіст, лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст Беларускага дзяржаўнага тэатра Музыкальнай камедыі Іван Кучарэнка; арганіст касцёла Святой Тройцы ў Гервятах, магістр музыкалогіі, вакаліст (барытон) Андрэй Міхневіч; лаўрэат міжнародных конкурсаў, салістка заслужанага калектыву "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі" пад кіраўніцтвам М. Фінберга (сапрана) Таццяна Глазунова; мужчынскі вакальны ансамбль "Арнамент", удзельнікі якога выступаюць у вядучых дзяржаўных харавых калектывах і музычных тэатрах Беларусі, Бельгіі, Люксембурга, Аўстрыі і Расіі; салісты ансамбля: П. Маркевіч – 1-ы ценар, М. Дзееў – 1-ы ценар, Д. Клачко – 2 ценар, А. Пятроў – барытон, А. Дзюмін – бас, С. Суцько – бас (лаўрэаты міжнародных конкурсаў).

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па тэл.: 8-(029)-7845039, 8-(029)-1635180, 8-(029)-1484679