Skip to main content

VII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці будзе прысвечаны фацімскім аб’яўленням (абноўлена)

aroni 738302 12801 чэрвеня ў Гродне (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, мікрараён Паўднёвы) адбудзецца VII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. Дэвіз сёлетняга Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці — "Марыя – наша Маці – аб'явілася дзіцяці".

Арганізатары ўжо сёння абяцаюць цэлы набор цікавых рэчаў, найперш малітву, Эўхарыстыю, якую ўзначаліць біскуп, мноства забаваў, музыкі, гульняў, конкурсаў, тэатральную інсцэніроўку.

Конкурс малюнкаў, маляванне на твары, лепка з гліны, пластыліну, батуты, забавы для самых маленькіх — толькі некаторае з таго, што плануецца на сустрэчы.

Сярод таго, што рыхтуюць арганізатары, будзе магчымасць выканання сваімі рукамі маленькіх ружанцаў, якія можна будзе забраць з сабой.

Такім чынам арганізатары жадаюць заахвоціць дзяцей да адкрыцця каштоўнасці ружанцовай малітвы, аб якой 100 гадоў таму прасіла маленькіх пастухоў Найсвяцейшая Маці, а таксама наблізіць сутнасць Яе паслання, скіраванага да ўсяго свету.

На сустрэчу запрошаны ўсе дзеці Гродзенскай дыяцэзіі, каб разам у малітве і забаве добра правесці час. Таксама арганізатары заклікаюць дзяцей з паасобных парафій да ўключэння ў праграму сустрэчы.

Тым, хто хацеў бы прадставіць тэатральную сцэнку, спеў на сцэне або мае іншыя арыгінальныя прапановы, які маглі б узбагаціць праграму мерапрыемства, прапануецца скантактавацца з арганізатарамі.

 

Праграма:

9.00 – абвяшчэнне груп, сняданак, пачатак працы творчых майстэрняў

10.30 – урачыстае адкрыццё VII Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці (выступ дзіцячага гурта "Wesoła gromadka")

11.00 – падрыхтоўка да святой Імшы

11.15 – урачыстая святая Імша (узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч; чытане: парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Ліда; псальм: парафія Святой Сям'і, Ліда; гамілія: кс. Анджэй Ганчар; малітва вернікаў: парафія Перамянення Пана, Вялікая Бераставіца; музычнае аздабленне: дзіцячы гурт "Анёлкі" з парафіі Святога Духа, Гродна)

12.30 – пачатак забаўляльнай праграмы

14.00 – абед, праца творчых майстэрняў, спартыўныя спаборніцтвы

15.30 – Марыйнае набажэнства (парафія Божай Міласэрнасці, Гродна)

15.45 – забавы і конкурсы (Міністэрства па надзвычайных сітуацыях)

17.00 – канцэрт (семінарыйны гурт "Аve")

18.00 – падсумаванне VII Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці

18.20 - заканчэнне свята і ад’езд

 

Агульная інфармацыя:

VII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці адбудзецца пры парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26).

Для ўсіх удзельнікаў гарантавана харчаванне на працягу ўсяго дня.

 

Умовы ўдзелу:

• колькасць удзельнікаў не абмежавана. Запрашаюцца дзеці з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі і іншых дыяцэзій Касцёла ў Беларусі

• узрост удзельнікаў – да 14 гадоў

• павінен быць адзін апякун на 10 дзяцей

• з сабой трэба мець кубак і коўдру або дыванок

• асабісты ўзнос у памеры 50 кап. бел. руб. (існуе магчымасць звальнення з узносу пасля размовы з арганізатарамі)

 

Аб удзеле трэба паведаміць да 26 мая кс. Юрыю Марціновічу — арганізатару і адказнаму за Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці:

e-mail: sakralna@op.pl

(8 044) 460 61 40 (Velcom), (8 029) 784 05 72 (MTС)

JM