Skip to main content

У гродзенскай катэдры адбудзецца Імша Хрызма

hryzma 613 красавіка, у Вялікі чацвер, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбудзецца Імша Хрызма, якая з’яўляецца выразам еднасці і супольнасці духавенства дыяцэзіі. Імша пачнецца ў 10.00, яе ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. На Імшу ў катэдру — "маці" касцёлаў Гродзенскай дыяцэзіі — запрошаны дыяцэзіяльныя і законныя святары, якія нясуць служэнне ў розных парафіяльных супольнасцях Гродзеншчыны, манахіні і вернікі, каб супольна дзякаваць Езусу Хрысту за вялікі і цудоўны дар святарства, які Ён на Апошняй Вячэры даў свайму Касцёлу.

 

Падчас гэтай Імшы духавенства адновіць святарскія абяцанні, просячы ў Бога трываласці нa далейшыя гады служэння і моцы духу ў рэалізацыі заданняў, якія ставіць Хрыстус. Таксама біскуп Гродзенскі асвеціць алей хворых, алей катэхуменаў і кансэкруе алей хрызма, якія будуць неабходныя для ўдзялення сакрамэнтаў.

Таксама ў гэты дзень будзе прыпадаць 26-годдзе стварэння Гродзенскай дыяцэзіі і біскупскага прызначэння яе ардынарыя біскупа Аляксандра Кашкевіча. 13 красавіка 1991 г. Папа Ян Павел ІІ заснаваў Гродзенскую дыяцэзію і прызначыў яе першага біскупа, Аляксандра Кашкевіча, пробашча парафіі Духа Святога ў Вільнюсе.

JM