Skip to main content

Летні адпачынак для дзяцей з малазабяспечаных сем'яў арганізуе дыяцэзіяльны "Карытас"

bonding 1868513 1280Дабрачыннае таварыства "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі арганізуе "Канікулы з Богам" для дзяцей з няпоўных, бедных і малазабяспечаных сем'яў. Адпачынак будзе праходзіць у в. Няцеч (Лідскі р-н). Для дзяцей з адной парафіі прадугледжана максімум 5 месцаў.

Пробашч парафіі павінен паведаміць "Карытас" аб колькасці дзяцей з яго парафіі, для якіх запланаваў выезд на "Канікулы з Богам", да 10 чэрвеня (тэл.: 75-34-12, факс: 75-34-11).

Тэрміны змен: 

I. 19.06.2017 г. – 02.06.2017 г.

II. 06.07.2017 г. – 19.07.2017 г.

III. 24.07.2017 г. – 06.08.2017 г.

IV. 10.08.2017 г. – 23.08.2017 г.

Пробашч павінен таксама арганізаваць прыезд і ад'езд дзяцей ў дні распачацця і заканчэння змены. 

Умовы выезду:

- медыцынскае пасведчанне (выпіска прышчэпак з паліклінікі па месцы жыхарства. Выдаецца дзецям, якія выязджаюць у летні лагер)

- пісьмовы дазвол на выезд ад бацькоў

- узрост дзіцяці - ад 7 да 11 гадоў