Skip to main content

Адбудзецца ІХ Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі (абноўлена)

parafiada2016 1419-22 чэрвеня адбудзецца IX Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняй парафіяды – “Paзам з Марыяй да Езуса”. Парафіяда традыцыйна будзе праходзіць на тэрыторыі двух парафій - Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы) і Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка) - і на стадыёне ЦСК “Нёман”.

Умовы ўдзелу:

- узрост удзельнікаў – 11-19 гадоў (катэгорыя „A” – 2004-2007 г.нар.; катэгорыя „B” – 2001-2003 г.нар.; катэгорыя „C” – 1998-2000 г.нар.)

- кошт удзелу - 3 р. (ёсць магчымасць вызвалення ад аплаты)

- неабходна мець пры сабе аформленую медыцынскую карту ўдзельніка парафіяды з фотаздымкам, не старэйшым за адзін год

- максімальная колькасць удзельнікаў ад адной парафіі – 15 чалавек +1 апякун

- пацвердзіць уздел ў парафіядзе неабходна да 1 чэрвеня па тэл.: +375336243522 або +375293195465 (кс. Артур Малафей). Лісты ўдзельнікаў парафіяды (імя, прозвішча, дата нараджэння, месца жыхарства) неабходна даслаць да 15 чэрвеня на адрас: grodno.parafiada@mail.ru

 

Да ўдзелу запрашаецца моладзь з усёй Беларусі.

Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем і пражываннем, выхаваўча-рэлігійнай, культурнай і спартыўнай праграмай.

За парушэнне правіл парафіяды, а таксама за неадпаведныя паводзіны арганізатары маюць права дыскваліфікаваць удзельніка або цэлую групу.

 

***

Парафіяда – праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе “Святыня – Тэатр – Стадыён”. Элемент “Святыня” ўключае біблійны конкурс, конкурс рэлігійнай песні „Sacro Song”, конкурс ведаў па гісторыі і жыцці Касцёла. Элемент “Тэатр” – конкурс малюнка, конкурс “Музыка – маё жыццё”, конкурс малых тэатральных форм. Элемент “стадыён” – бег 60 м, бег 100 м, бег 800 м, бег 1000 м, бег 1500 м, скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, бадмінтон, настольны тэніс, шашкі, валейбол, футбол, плаванне.

кс. Артур Малафей

 

Па спасылцы інфармацыя на польскай мове.