У найбліжэйшы час выйдзе новая тэлеперадача “Сімвал веры”. Новы выпуск будзе прысвечаны тэматыцы Вялікага посту. Праграма стане своеасаблівым гідам пa велікапосных традыцыях.
У праграме распавядуць, як вернікі Каталіцкага Касцёла перажываюць гэты асаблівы час, які заахвочвае кожнага чалавека нанова адкрыць неспасцігальныя багацці Божай міласэрнасці i аднавіць свае адносіны з іншым чалавекам.
Новы выпуск тэлеперадачы можна будзе ўбачыць 4 красавіка ў 19.10 на тэлеканале “Беларусь–4”.
Тыя, хто не будзе мець магчымасці паглядзець перадачу па тэлебачанні, змогуць убачыць яе на нашай інтэрнэт-старонцы.
Тэлеперадача “Сімвал веры” – гэта найперш паказ рэлігійнага жыцця ў Гродзенскай дыяцэзіі. Яна выходзіць пры супрацоўніцтве Каталіцкай тэлестудыі Гродзенскай дыяцэзіі і дзяржаўнага тэлебачання.
JM