Skip to main content

Адбудзецца набажэнства Крыжовага шляху вуліцамі Гродна

krestnyj putУ суботу, 8 красавіка, адбудзецца набажэнства гарадскога Крыжовага шляху, якое традыцыйна правядзе моладзь. Святая Імша пачнецца ў 19.00 у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. Пасля Імшы вернікі пройдуць вуліцамі горада (па Савецкай плошчы да Бернардынскага ўзгорку), разважаючы над стацыямі Крыжовага шляху Езуса Хрыста.

Просьба мець пры сабе свечкі.

 

Парадак нясення крыжа

1. Ад катэдральнага касцёла да фігуры Пана Езуса (пар. Св. Францішка Ксаверыя)

2. Ад I да II стацыі (пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля)

3. Ад II да IІІ стацыі (пар. Адшукання Святога Крыжа)

4. Ад III да IV стацыі (Душпастырства моладзі "OPEN")

5. Ад IV да V стацыі (пар. Св. Юзафа )

6. Ад V да VI стацыі (клерыкі і ўдзельнікі рэкалекцый у ВДС)

7. Ад VI да VII стацыі (пар. Божай Міласэрнасці)

8. Ад VII да VIII стацыі (пар. Грандзічы, Путрышкі, Сапоцкін )

9. Ад VIII да IX стацыі (пар. Маці Божай Анёльскай)

10. Ад IX да X стацыі (пар. Беззаганнага Зачацця НПМ)

11. Ад X да XI стацыі (пар. Маці Божай Міласэрнасці)

12. Ад XI да XII стацыі (студэнты з Афрыкі)

13. Ад XII да XIII стацыі (клерыкі і ўдзельнікі рэкалекцый у ВДС)

14. Ад XIII да XIV стацыі (Душпастырства моладзі OPEN)

15. Ад XIV стацыі да пабернардынскага касцёла (пар. Адшукання Святога Крыжа )

Мінімальная колькасць чалавек, неабходная для нясення крыжа - 8.