9 красавіка, у Пальмовую нядзелю, у Гродне адбудзецца працэсія з вербамі і святая Імша. Да ўдзелу ў працэсіі і святой Імшы запрашаецца ўся моладзь дыяцэзіі. Пачатак працэсіі ў 13.00 на Бэрнардынскім узгорку. Удзельнікі пройдуць па Савецкай плошчы да катэдральнага касцёла св. Францішка Ксаверыя, дзе ў 14.00 біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліць святую Імшу.
Усім удзельнікам патрэбна ўзяць з сабой вербы.
Як і ў мінулыя гады, будзе праходзіць своеасаблівы «конкурс вербаў». Кожная гродзенская парафія, а таксама моладзевыя суполкі будуць прэзентаваць свае святочныя вербы.
JM