8 красавіка адбудзецца набажэнства гарадскога Крыжовага шляху вуліцамі Гродна, якое традыцыйна правядзе моладзь.
Святая Імша пачнецца ў 19.00 у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. Пасля Імшы вернікі пройдуць вуліцамі горада (па Савецкай плошчы да Бэрнардынскага ўзгорку), разважаючы над стацыямі Крыжовага шляху Езуса Хрыста.
Удзельнікам просьба прынесці з сабой свечкі.
JM