Skip to main content

У гродзенскім касцёле прадставяць фотавыстаўку пра арцыбіскупа Рамуальда Ялбжыкоўскага

close up 1850277 12802 сакавіка пасля святой Імшы на 19.00 у парафіяльным касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) адбудзецца фотавыстаўка, прысвечаная арцыбіскупу Рамуальду Ялбжыкоўскаму, які ў 1925 -1944 гг. быў Мітрапалітам Віленскім і некалькі разоў як пастыр дыяцэзіі наведваў Гродна.

Затым будзе паказаны фільм “Карона і Крыж” з нагоды 1050-годдзя хрышчэння Польшчы. Выстаўка і паказ фільма арганізаваны Генеральным консульствам Польшчы ў Гродне.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.