4-6 сакавіка Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр наведае Гродна. Гэта будзе яго першы візіт у Гродзенскую дыяцэзію.
Праграма:
4 сакавіка, субота
11.45 – прывітанне пры катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя.
12.00 – св. Імша з нагоды ўрачыстасці літургічнага ўспаміну апекуна Гродзенскай дыяцэзіі св. Казіміра, каралевіча. Падчас літургіі запланавана ўдзяленне паслуг акалітату і лектарату клерыкам Гродзенскай ВДС.
15.30 – сустрэча з выкладчыкамі і семінарыстамі Гродзенскай ВДС.
18.00 – сустрэча са студэнтамі катэхетычных курсаў пры Аддзеле каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай курыі (зала пры катэдральным касцёле). Супольная малітва, кароткая прамова і бласлаўленне.
5 сакавіка, нядзеля
9.45–10.15 – сустрэча са студэнтамі-католікамі з Афрыкі і Азіі (рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі). Супольная малітва, кароткая прамова і бласлаўленне.
11.00 – сустрэча з парафіянамі касцёла Божай Міласэрнасці (мікрараён Вішнявец). Супольная малітва, кароткая прамова і бласлаўленне.
12.00 – св. Імша ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля (мікрараён Дзевятоўка).
18.00 – сустрэча з моладдзю акадэмічнага душпастырства “OPEN”, удзельнікамі евангелізацыйнага курсу “Альфа”, членамі Францішканскага ордэну свецкіх, прадстаўнікамі апостальства “Маргарыткі”, членамі душпастырства выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў і службы аховы здароўя (рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі). Супольная малітва, кароткая прамова і бласлаўленне.
6 сакавіка, панядзелак
8.00 – св. Імша ў Гродзенскай ВДС з удзелам мадэратараў і семінарыстаў.
Падчас візіту Апостальскага нунцыя плануецца сустрэча са свецкімі ўладамі, а таксама з праваслаўным арцыбіскупам Гродзенскім Арцеміем Кішчанкам. Арцыбіскупу Габару Пінтэру будзе прапанавана наведванне некаторых парафіяльных супольнасцей у Гродне, дзе вядзецца будоўля, а таксама гарадская экскурсія.
У праграме могуць адбыцца змены.