Skip to main content

Гродзенская парафія арганізуе пілігрымку ў Фаціму да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай

portugal 465234 1280Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) арганізуе аўтобусную пілігрымку ў Фаціму з нагоды 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай. Па дарозе плануецца наведванне таксама некаторых санктуарыяў Еўропы і іншых цікавых месцаў.

Санктуарыі: Люрд (Францыя), Санц’яга-дэ-Кампастэла (Іспанія), Фаціма (Партугалія).

Гарады Еўропы: Парыж (Францыя), Лісабон (Партугалія), Барселона (Іспанія), Страсбург (Францыя).

Час пілігрымкі: 25 чэрвеня – 9 ліпеня.

Дадатковая інфармацыя:

Алена Мелеш: +375 33 31 12 001, hmielesz@interia.pl

А. Эдвард Пяцельчыц CSsR: +375 33 37 15 049, edikcssr@gmail.com

З гісторыі аб’яўленняў:

Маці Божая аб’яўлялася траім дзецям у ваколіцах Фацімы (Партугалія) на працягу 6 месяцаў, з 13 мая 1917 г. Гэтымі дзецьмі былі Францішак і Жасінта Марту і Люцыя дос Сантуш. Каталіцкі Касцёл пасля вывучэння гэтых падзей і зместу аб’яўленняў не знайшоў супярэчнасці дактрыне і прызнаў іх сапраўднымі ў 1930 г.

Маці Божая заклікала дзяцей з Фацімы да пакаяння за душы, якія церпяць у чыстцы, да штодзённай малітвы Ружанца аб навяртанні грэшнікаў і да малітвы за мір.

JM