Пачынаючы з красавіка мінулага года ў Беларусі праводзіцца збор подпісаў за абмежаванне абортаў. Подпісы збіраюць пралайф-актывісты і ўсе неабыякавыя людзі розных хрысціянскіх канфесій. Кампанію па зборы подпісаў планавалася завяршыць у канцы верасня 2016 года, але яна працягваецца і сёння.
"Мы распрацавалі два варыянты бланкаў — для цэркваў і для грамадзянаў. Подпісы збіраюць у асноўным прадстаўнікі грамадскіх ініцыятываў і хрысціянскіх супольнасцяў розных канфесій у розных гарадах Беларусі. Хацелася б сабраць мільён, але рэальна добра было б сабраць каля 20 000 подпісаў", — гаворыць юрыст Вольга Кавалькова, лідар "Хрысціянска-дэмакратычнага руху".
Ініцыятарам і куратарам збору подпісаўз’яўляецца Прыватная інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Цэнтр падтрымкі сямейных каштоўнасцяў „Абаронім жыццё“». На студзень 2017 года сабрана каля 9000 подпісаў, таму патрэбныя сілы і дапамога ў гэтай справе ўсіх неабыякавых людзей.
У сваім звароце пралайферы заклікаюць урад заканадаўча замацаваць:
- абавязковы пяцідзённы перыяд чакання з моманту падачы заявы на правядзенне аборту і ў абавязковым парадку ў гэты перыяд накіроўваць жанчын на перадабортную кансультацыю,
- для замужніх увесці абавязковую пісьмовую згоду мужа на правядзенне аборту;
- скасаваць усе сацыяльныя паказчыкі як аснову для правядзення абортаў;
- забараніць рэкламу абортаў;
- распрацаваць праграму стымулявання ўрачоў да захавання жыцця;
- выключыць аборт з пераліку медыцынскіх паслугаў;
- аддзяліць палаты для жанчын, якія хочуць зрабіць аборт, ад палатаў, дзе жанчыны ляжаць для захавання дзіцяці;
- устанавіць бэбі-боксы ў Мінску і іншых абласных цэнтрах Беларусі.
Усе ахвотныя могуць далучыцца да збору подпісаў у сваіх рэгіёнах і ў іншых. Запоўненыя бланкі з подпісамі трэба адпраўляць простым лістом на адрас: 220090, Кавальковай Вользе, вул. Лагойскі тракт, д. 19, корп.2, кв. 50, г. Мінск (па пытаннях і прапановах можна звяртацца па тэл. 80336633355, email: idsm.bee@gmail.com — Вольга Алейнік).
Спампаваць бланк для подпісаў можна па спасылках:
(для хрысціянаў)
https://cloud.mail.ru/public/5YpZ/jaP8pDodc
(для іншых грамадзянаў)
https://cloud.mail.ru/public/MXyA/XPPqJ7bVr
Заўвага: бланк трэба раздрукоўваць на двухбаковым лісце А4. З аднаго боку павінен быць Зварот, а з другога — пустая табліца з месцам для запаўнення. Так людзі будуць дакладна ведаць, за што падпісваюцца.
Адказы на калектыўныя звароты будуць змешчаны ў Фэйсбуку ў суполцы "В защиту жизни".
Паводле Ave Maria