Skip to main content

Выйдзе новы выпуск тэлеперадачы “Сімвал веры”: рэха Божага Нараджэння

У хуткім часе з’явіцца новая тэлеперадача “Сімвал веры”. Новы выпуск будзе рэхам мінулых святаў Божага Нараджэння ў Гродзенскай дыяцэзіі.

Аўтары праграмы найперш жадаюць перадаць атмасферу святочных канцэртаў калядных і пастаральных песень, што адбыліся ў Іўі і Сапоцкіне.

sapockino12

Арганізатары гэтых канцэртаў распавядуць пра пачатак узнікнення гэтага прыгожага звычаю, калі ў дамах культуры сустракаюцца сотні вернікаў, каб разам спяваць калядкі і пастаралкі. Удзельнікі ў сваю чаргу падзеляцца перажываннямі і тым, чым для іх з’яўляецца спеў.

Новы выпуск тэлеперадачы можна будзе ўбачыць 7 лютага ў 19.45, паўтор – 8 лютага ў 9.00, на тэлеканале “Беларусь–4”.

Тыя, хто не будзе мець магчымасці паглядзець перадачу па тэлебачанні, змогуць убачыць яе на нашай інтэрнэт-старонцы.

Тэлеперадача “Сімвал веры” – гэта найперш паказ рэлігійнага жыцця ў Гродзенскай дыяцэзіі. Яна выходзіць пры супрацоўніцтве Каталіцкай тэлестудыі Гродзенскай дыяцэзіі і дзяржаўнага тэлебачання.

JM