Skip to main content

Трохдзённы курс па вывучэнні Бібліі пройдзе ў Оршы

Abendmahl bildБіблійны курс "Эмаус" пад тэмай "Дзеі святых Апосталаў" пройдзе ў Оршы з 3 па 5 лютага. Заняткі, у якія ўваходзіць вывучэнне Бібліі і практыка малітвы Божым Словам, будуць праводзіць доктар біблейскага багаслоўя Уладзіслаў Валаховіч і а. Аляксандр Жарнасек МІС.

  • пры сабе неабходна мець Біблію і пісьмовыя прылады
  • існуе абавязак выканання хатніх заданняў
  • удзел з дзецьмі пакуль не прадугледжваецца

Запіс на курс трывае да 1 лютага.

Дадатковыя інфармацыі можна атрымаць па тэлефоне: +375 29 7130233 (а. Аляксандр)