Skip to main content

Валанцёры “Карытас” павіншавалі выхаванцаў гродзенскага Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №30

dziciaczy 510 студзеня валанцёры Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” Гродзенскай дыяцэзіі наведалі Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №30 г. Гродна.

 

Мэтай мерапрыемства стала віншаванне дзяцей з мінулымі святамі ў інтэграцыйным праекце “Разам”, у межах якога валанцёры штотыднёва наведваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця, гуляюць з імі, дапамагаюць рыхтавацца да ранішнікаў, вучыцца чытаць і пісаць.

dziciaczy 2

Акцыя ўключала віншаванне дзяцей, уручэнне ім навагодніх падарункаў, выступленне дзяцей з вывучанымі вершамі і сумеснае выкананне навагодніх і калядных песень.

dziciaczy 1

dziciaczy 4

Мэта была дасягнута – дзеці былі вельмі рады прыходу казачнага героя, на іх тварах ззялі шчырыя ўсмешкі. Без падарункаў не засталіся і мамы выхаванцаў: кожнай былі ўручаны памятныя фотаальбомы ручной працы, дзе былі фатаграфіі мам і іх дзяцей, зробленыя ва ўтульнай і прыгожай фотастудыі таленавітымі фатографамі пры ўдзеле прафесійных візажытаў, стылістаў і парыкмахераў (фотапраект “Асаблівая зімовая казка”, арганізаваны гродзенскім “Карытас”).

dziciaczy 3

Загадчыца Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №30 г. Гродна Рэгіна Машкоўская пракаментавала мерапрыемства: “Для нашай установы заўсёды нечакана і вельмі прыемна, што вакол ёсць неабыякавыя людзі, гатовыя арганізоўваць падобнага роду мерапрыемствы і святы, якія заўсёды рады дапамагчы і несці радасць дзецям. Дзякуй валанцёрам “Карытас” за рэгулярны ўдзел у жыцці Цэнтра развіцця дзіцяці”.

JM