21 студзеня ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ў 8.15 адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі кс. Тадэвуша Вышынскага ў 30-ы дзень пасля яго смерці.
Да ўдзелу запрашаюцца асабліва выпуснікі семінарыі, святары i cёстры законныя, каб супольна памаліцца аб жыцці вечным для спачылага святара.
Просьба да духоўных асобаў, якія плануюць прыняць удзел у св. Імшы, паведаміць аб гэтым рэктарат ВДС па тэлефоне: (0152) 770234.
Ксёндз прафесар Тадэвуш Вышынскі загінуў 23 снежня ў Гродне ў выніку аўтамабільнай аварыі.
Святарскую паслугу ў Гродне распачаў у 1992 годзе. На працягу ўсіх гэтых гадоў выкладаў дагматычную тэалогію і спевы ў гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі. Удзельнічаў у сходах Гродзенскай дыяцэзіі і Мінска-Магілёўскай мітраполіі, на якіх рыхтаваліся навуковыя і душпастырскія дапаможнікі, літургічныя кнігі.
JM