Skip to main content

Для святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, пройдуць дні засяроджання

Дні засяроджання арганізуюцца для святароў і дыяканаў, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі. Яны пройдуць 27 лютага і 27 сакавіка ў касцёле Святой Сям’і ў Лідзе.

Пачатак у 10.00, завяршэнне пасля супольнага абеду і паведамленняў курыі.

Таксама 13 красавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбудзецца святая Імша Хрызма. Пачатак у 10.00.

“Сардэчна запрашаю і нагадваю аб абавязку ўдзелу ў нашых супольных святарскіх сустрэчах усіх братоў святароў”, - адзначае ў сваім паведамленні біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.