Skip to main content

Дзень кансэкраванага жыцця адзначаць у Гродне

За дар кансэкраванага жыцця ў Гродзенскай дыяцэзіі сёлета будуць дзякаваць 1 лютага. На малітву запрашаюцца ўсе айцы і сёстры законныя розных манаскіх ордэнаў і кангрэгацый, а таксама свецкіх інстытутаў, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі.

Праграма сустрэчы:

10.00 – канферэнцыя і выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання (рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскі)

12.00 – святая Імша ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя (узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)

Дзень кансэкраванага жыцця адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле з 1997 года 2 лютага. Свята было ўстаноўлена Янам Паўлам ІІ. У гэты дзень моляцца за асобаў, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Богу , а самі духоўныя асобы аднаўляюць свае манаскія абяцанні.

JM