Skip to main content

У гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля прадставяць містэрыю Божага Нараджэння

dziewiatowka15 студзеня ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) будзе паказана містэрыя Божага Нараджэння пад назвай “Слова сталася Целам”. Яе прадставіць тэатр імя св. Яна Паўла ІІ сумесна з тэатральнай групай “Магу” пры Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам (г.п. Рось).

Містэрыя адбудзецца ў тэатральнай зале пад касцёлам.

Пачатак у 17.30. Уваход вольны.