3 студзеня ў парафіяльным касцёле св. Міхала Арханёла ў Гнезне (Ваўкавыскі дэканат) у 11.00 адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі кс. каноніка Людвіка Станішэўскага ў 30-ы дзень пасля яго смерці.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе святары, сёстры законныя і свецкія вернікі, каб супольна памаліцца аб жыцці вечным для спачылага святара.
Kсёндз канонік Людвік Станішэўскi адышоў у жыццё вечнае пасля цяжкай хваробы 2 снежня. Пахавальная святая Імша і пахаванне адбыліся 5 снежня ў парафіі Св. Рафала Каліноўскага ў Элку.
JM