З нагоды ўрачыстасці Божага Нараджэння беларускае тэлебачанне правядзе шэраг тэматычных праграм. У гэтым годзе трансляцыя вігілійнай Імшы на тэлебачанні, якая распачнецца ў 21.40, будзе весціся па тэлеканалах «Беларусь 1» і «Беларусь 24» з касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай і св. Дамініка ў Ракаве.
24 снежня
«Беларусь 1», «Беларусь 24»
21.40 - прамая трансляцыя святочнай літургіі ў вігілію Нараджэння Пана з касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай і св. Дамініка ў Ракаве.
23.40 - прамая трансляцыя святочнай літургіі ў вігілію Нараджэння Пана з Ватыкана, якую ўзначаліць Папа Францішак.
25 снежня
«Беларусь 1»
08.20 - праграма «Слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне»
«Беларусь 24»
08.45 - праграма «Слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне»
«Беларусь 3»
07.40, 13.20 - «Размовы пра духоўнае». Раство Хрыстова.
14.20 - прамая трансляцыя з Ватыкана святочнага паслання Папы Францішка і папскага бласлаўлення «Гораду і свету» (Urbi et orbi).
12.55 - «Святыні Беларусі». Бернардынскі касцёл і манастыр (г. Гродна).
15.05 - «Сустрэча на Раство». Канцэрт Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі.