Skip to main content

7-ы Фестываль Каляднай Песні адбудзецца ў Івянцы

kaliadaСвяты Францішак, каб дазволіць сваім сучаснікам дакрануцца да Таямніцы Нараджэння Збаўцы свету, восем стагоддзяў таму арганізаваў першую на свеце батлейку. У поўны радасці і спеву калядны час, яго браты - францішкане - запрашаюць усіх жадаючых у Івянец на 7-ы Фестываль Каляднай Песні, які распачнецца 8 студзеня ў 14.00 у Івянецкім Доме Культуры. Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца хоры, гурты, сямейныя і іншыя групы.

Умовы ўдзелу:

Усе ўдзельнікі выконваюць па дзве песні. Пажадана, каб выкананне суправаджалася музычнымі інструментамі. Просім прадстаўнікоў кожнага гурта паведаміць аб колькасці ўдзельнікаў.

Кантакты:

+375295567798 (а. Яўген) bratjaugen@gmail.com