15-17 снежня ў касцёле Святога Духа (Альшанка) у Гродне будуць праходзіць адвэнтавыя рэкалекцыі. Cёлетнія духоўныя практыкаванні правядзе ксёндз Андрэй Аніскевіч. Пробашч парафіі ксёндз Павел Салабуда запрашае сваіх парафіян, як і жыхароў Гродна да актыўнага ўдзелу ў рэкалекцыях.
Праграма
15 снежня (чацвер)
19.00 - св. Імша з рэкалекцыйнай навукай (пасля службы — навука для мужчын)
16 снежня (пятніца)
8.00 - св. Імша з рэкалекцыйнай навукай
10.00 - св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для дзяцей
16.00 - св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для дзяцей
19.00 - св. Імша з агульнай рэкалекцыйнай навукай (пасля службы - навука для жанчын)
17 снежня (субота)
7.00 - раратняя св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для дзяцей
10.00 - св. Імша з агульнай рэкалекцыйнай навукай
19.00 - св. Імша з агульнай рэкалекцыйнай навукай (пасля службы навука для моладзі)