У аўторак 6 снежня ў гродзенскай галерэе "Крыга" (вул. Савецкая, 3) адбудзецца адкрыццё выставы "55", прысвечанай Фары Вітаўта, святыні, якая ў свае часы лічылася візітоўкай горада, але была знішчана камуністычнымі ўладамі пасля Другой сусветнай вайны. Мерапрыемства распачынаецца ў 18.30.