Skip to main content

Св. Імшы ў інтэнцыі спачылага кс. Людвіка Станішэўскага будуць адпраўлены ў Гнезна і Росі

mum 670767 снежня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі Гнезна і Рось у інтэнцыі памерлага ксяндза каноніка Людвіка Станішэўскага будуць адпраўлены св. Імшы.

11.00 – св. Імша ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Гнезна.

18.00 – св. Імша ў касцёле Святой Тройцы ў Росі.

Прыняць удзел у службах запрашаюцца святары і вернікі, якія не змогуць прысутнічаць на пахавальных урачыстасцях спачылага ў Элку (Польшча).

Ксёндз Людвік Станішэўскі нарадзіўся 8 ліпеня 1945 года. Святарскія пасвечанні прыняў 8 мая 1977 года. З 1989 года да моманту смерці нёс паслугу пробашча ў парафіі Гнезна. У 1989-1999 гг. быў таксама пробашчам парафіі Рось. Нёс паслугу і ў парафіях Шылавічы, Мсцібава i Рэпля.

У 2016 годзе быў прызначаны ганаровым канонікам Гродзенскага катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра.

JM