У хуткім часе з’явіцца новая тэлеперадача “Сімвал веры”, тэмай якой будзе Адвэнт. Адвэнт – гэта найперш радаснае чаканне Езуса. У гэтай праграме аўтары жадаюць паказаць, чаму для католікаў гэта менавіта радасны час.
Новы выпуск тэлеперадачы можна будзе ўбачыць 6 снежня ў 19.45, паўтор – 7 снежня ў 9.00, на тэлеканале “Беларусь–4”.
Тыя, хто не будзе мець магчымасці паглядзець перадачу па тэлебачанні, змогуць убачыць яе на нашай інтэрнэт-старонцы.
Тэлеперадача “Сімвал веры” – гэта найперш паказ рэлігійнага жыцця ў Гродзенскай дыяцэзіі. Яна выходзіць пры супрацоўніцтве Каталіцкай тэлестудыі Гродзенскай дыяцэзіі і дзяржаўнага тэлебачання.
JM