26 снежня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца аплатковая сустрэча для ўдзельнікаў пешай пілігрымкі з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі. На сустрэчу запрашаюцца ўсе ўдзельнікі гэтай пілігрымкі і тыя, хто хоча імі стаць.
Праграма:
19.00 — святая Імша ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў і ўдзельнікаў пілігрымкі 20.00 — дзяленне аплаткай, салодкі пачастунак у дольным касцёле.
Таксама ў праграме будуць калядныя песні і віншаванні са святамі Божага Нараджэння.
Адрас: пар. Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Гродна (Паўднёвы), вул. Цэнтральная, 26. Падрабязная інфармацыя:
+375 29 784 05 72 кс. Юрый Марціновіч