Прапануем Вашай увазе кнігу, якая распавядае пра ўзнікненне і дзейнасць езуіцкага квартала г. Гродна. У працы, заснаванай на дакументальных матэрыялах і навуковай літэратуры, распавядаецца пра жыхароў езуіцкага калегіума і іх асноўныя заняткі, асобная ўвага надаецца школе, касцёлу, тэатру, бібліятэцы і аптэцы, заснаваных манахамі. Апавяданне дапаўняецца і ажыўляецца шматлікімі ілюстрацыямі.
Аўтарства належыць спадарыні Вікторыі Ткачовай, навуковаму супрацоўніку аптэкі-музея г. Гродна.
Набыць кнігу можна ў касцёле імя св. Францішка Ксаверыя (фарны) пасля кожнай нядзельнай святой Імшы.
АМ